У Парыжы ў навагоднюю ноч спалілі сотні аўтамабіляў

У сталічным рэгіёне Іль-дэ-Франс у навагоднюю ноч з-за падпалаў згарэла 250 аўтамабіляў, што больш, чым у мінулым годзе.

729_486_560d0a36d23f8.jpg


Пра гэта паведамляе паліцыя, на паведамленне якой спасылаецца Le Parisien. Падпалы аўтамабіляў на вуліцах у навагоднюю ноч - даўняя і звыклая практыка для Францыі, і паліцыя не можа справіцца са зламыснікамі. У апошнія гады колькасць падпалаў ўзрасла.

163 аўтамабілі былі знішчаныя мінулай ноччу ў Парыжы і бліжэйшых прыгарадах, гэта на тры дзясяткі больш, чым у мінулым годзе. Яшчэ 87 аўто згарэла ў чат званай "вялікай кароне" — аддаленых прыгарадах сталіцы, якія ўваходзяць у рэгіён Іль-дэ-Франс. У мінулым годзе тут было зафіксавана прыкладна столькі ж падпалаў.
Таксама паліцыя паведамляе аб затрыманні 197 чалавек, але не ўдакладняецца, якая частка з іх падазраецца ў пашкоджанні чужых аўто.
У мінулым годзе паведамлялася, што ў цэлым у Францыі ў навагоднюю ноч было спалена 650 аўтамабіляў. Паводле замежных СМІ