Ноччу ў Гомелі згарэлі дзве навагоднія елкі (фота, відэа)
У навагоднюю ноч у Гомелі на праспекце Перамогі каля бібліятэкі імя Леніна і каля тралейбуснага парка «Гарэлектратранспарт» загарэліся навагоднія елкі.
![101_elka.jpg 101_elka.jpg](/img/v1/images/101_elka.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ёлка каля бібліятэкі загарэлася каля трох гадзін ночы. Сведкамі здарэння сталі чытачы сайта gomel.today, якія даслалі ў рэдакцыю фота.
Пацярпелых няма.