У Польшчы пасведчанне асобы можна будзе прад'явіць на смартфоне

Ад 2017 года палякі змогуць прад’яўляць пасведчанне асобы (Dowód osobisty), запісанае на смартфоне.

flickr.com/miniyo73

flickr.com/miniyo73


Гэтая паслуга будзе даступная ў рамках мабільнай версіі парталу obywatel.gov.pl, на якім у будучыні можна будзе выканаць усе працэдуры электроннай адміністрацыі ў Польшчы.

 

Паводле міністра лічбавых тэхналогій Анны Стрэжыньскай, сёння на руках ў палякаў каля 19 млн смартфонаў, а сярэднестатыстычны паляк карыстаецца сваёй мабільнай прыладай тры гадзіны ў дзень.

 

А. Стрэжыньска: Гэта сведчыць аб тым, што мы схільныя мець усё пры сабе і жадаем, каб усё гэта было мабільнае, бо мы самі мабільныя. Неабходна гэтыя ўмовы мабільнасці запэўніць і ў галіне адміністрацыі.

 

Міністр распавяла, што ў Польшчы будзе створана мультыформнае пасведчанне. Апрача дакумента на смартфоне, пасведчанне асобы будзе запісанае на адмысловай электроннай карце з чыпам. Паводле Стрэжыньскай, гэта значна скароціць час абслугоўвання грамадзян у дзяржаўных установах, дазволіць спрасціць працэдуры і зменшыць колькасць неабходных дакументаў.


www.radyjo.net