У Польшчы з'явіўся мурал з беларускай у нацыянальным сцягу
Яго стварыла беларуская мастачка Ганна Радзько.
![photo_2021_06_06_11_50_20.jpg photo_2021_06_06_11_50_20.jpg](/img/v1/images/photo_2021_06_06_11_50_20.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ва Уроцлаве — гэта самы вялікі горад захаду Польшчы — адкрылі беларускі мурал. Яго стварыла беларуская мастачка Ганна Радзько. На ім — беларуска, загорнутая ў нацыянальны сцяг.
![Жаночы вобраз беларускага пратэсту Жаночы вобраз беларускага пратэсту](/img/v1/images/fota_kacjaryny_hruszeckaj__2__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
На адкрыццё мурала гарадскія ўлады запрасілі Святлану Ціханоўскую, Таццяну Хоміч (прадстаўніцу Марыі Калеснікавай) і Вольгу Кавалькову. На адкрыццё таксама сабралася сотня мясцовых беларусаў. Ва Уроцлаве адкрылася таксама выстава самаробных плакатаў з 2020 года і фота падзей.
![photo_2021_06_06_11_50_23.jpg photo_2021_06_06_11_50_23.jpg](/img/v1/images/photo_2021_06_06_11_50_23.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)