У Расіі падалі ў адстаўку адразу пяць губернатараў
У Расіі адбываецца парад губернатарскіх адставак. Пра свой сыход абвясцілі чатыры губернатары, піша «Новая газета».

Гэта кіраўнікі Томскай вобласці Сяргей Жвачкін, Кіраўскай —
Ігар Васільеў, Саратаўскай — Валерый Радаеў і кіраўнік Марый Эл Аляксандр
Еўсціфееў.
Акрамя таго разанскі губернатар Мікалай Любімаў заявіў, што
не будзе вылучацца на наступныя выбары кіраўніка рэгіёна.
Паводле «Еўрарадыё».