Аднагалосна. Літва прызнала Расію тэрарыстычнай дзяржавай
Літоўскі парламент аднагалосна падтрымаў адпаведную рэзалюцыю — 128 галасоў «за». Як паведамляе Delfi, у рэзалюцыі Сейм канстатаваў, што расійскія ўзброеныя сілы і наёмнікі здзейснілі масавыя ваенныя злачынствы на тэрыторыі Украіны, асабліва ў гарадах Буча, Ірпень, Марыупаль, Барадзянка і Гастомель.

Згодна з дакументам, угледжваецца мэта поўнага або
частковага знішчэння ўкраінскай нацыі, яе духу шляхам забойства яе членаў
цэлымі сем'ямі, у тым ліку дзяцей, выкрадання іх, катаванняў, згвалтаванняў, у
тым ліку і непаўналетніх, здзекаў над целамі забітых і закатаваных.
«Расійская Федэрацыя, узброеныя сілы якой свядома і
сістэматычна выбіраюць грамадзянскія аб'екты для бамбаванняў, з'яўляецца
дзяржавай, якая падтрымлівае і ажыццяўляе тэрарызм», — гаворыцца ў
рэзалюцыі.