У Рыа абрынуўся стапель для водных відаў спорту на Алімпіядзе

У Рыа-дэ-Жанейра часткова абрынуўся стапель, прызначаны для правядзення спаборніцтваў у парусных відах спорту на Алімпіядзе. Пры здарэнні ніхто не пацярпеў, перадае Бі-Бі-Сі. Аднак эксперты чарговы раз узнялі пытанне наконт якасці будаўніцтва спартыўных аб'ектаў у Бразіліі.

Фота: Getty Images

Фота: Getty Images


Прэс-сакратар аргкамітэта Гульняў-2016 Філіп Уілкінсан заявіў, што канструкцыю абрынулі высокія хвалі і шторм, якія прыйшлі ў Рыа ў суботу. Па словах прэс-сакратара, падрадчык абяцае за чатыры дні цалкам адрамантаваць часовую структуру ў прыморскай спартыўнай зоне Марына-да-Глорыя.
Спаборніцтвы ў парусных дысцыплінах на Алімпіядзе пачнуцца 8 жніўня. Цырымонія адкрыцця Гульняў пройдзе ў пятніцу, 5 жніўня.
Дарэчы, будаўніцтва алімпійскіх аб'ектаў у Рыа крытыкуюць ужо не першы раз. Крытыка гучыць з красавіка, калі абрынулася прыўзнятая над зямлёй роварнай дарожка. Тады загінулі два чалавекі.
Паводле euroradio.fm