Алімпіяда. Беларусы набылі 109 квіткоў на Алімпіяду, самы дарагі абыйшоўся амаль у Br 2,9 тысячы
Беларускія балельшчыкі купілі 109 квіткоў на Алімпіяду ў Бразілію, паведаміла намеснік галоўнага бухгалтара ТАА "Тикетпро" Аксана Ліпай.
Самы дарагі білет, набыты беларусамі, абыйшоўся ў Br 2 866,14, самы танны каштаваў Br 204,03.
Значная частка — квіткі на цырымоніі адкрыцця і закрыцця Алімпіяды (42 штукі). Таксама беларусы паедуць падтрымаць спартсменаў на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы, боксе, спартыўнай і мастацкай гімнастыцы, водных відах спорту, вялікім тэнісе.
«У цэлым асаблівага ажыятажу вакол квіткоў на Гульні не было. На гэта мог паўплываць шэраг фактараў, сярод якіх рознага роду асцярогі, звязаныя з наведваннем Бразіліі, значныя фінансавыя выдаткі на пералёт і знаходжанне ў краіне. Бліжэй да Алімпіяды, па меры таго, як нашы спартсмены заваёўвалі алімпійскія ліцэнзіі, беларусы праяўлялі цікавасць да квіткоў на пэўныя віды спорту, але куплена ў апошнія месяцы было толькі некалькі квіткоў», — прыводзіць словы Ліпай TUT.BY.
XXXI летнія Алімпійскія гульні пройдуць з 5 па 21 жніўня ў Бразіліі. Асноўнай пляцоўкай будзе Рыа-дэ-Жанейра. Спаборніцтвы таксама адбудуцца ў Сан-Паўлу, Бразіліа, Белу-Арызонце і Сальвадоры.
Паводле pressball.by