У Варшаве адбываецца Парад роўнасці
Сёлета акцыя праходзіць пад лозунгам «Роўныя правы – супольная справа».
У Варшаве пачаўся 16-ты ў гісторыі Парад роўнасці. Гэта традыцыйнае шэсце прадстаўнікоў сэксуальных меншасцяў, якія пратэстуюць супраць дыскрымінацыі асобаў ЛГБТ і заклікаюць паважаць годнасць людзей, якія з'яўляюцца прадстаўнікамі меншасцяў.
Сёлета арганізатары прапанавалі 12 пастулатаў, якія датычаць, між іншым, этнічных, рэлігійных, нацыянальных меншасцяў, асобаў LGBTQ, людзей з абмежаванымі магчымасцямі, адкрыцця гарадской прасторы, паляпшэння сэксуальнай адукацыі й павагі да правоў жывёл.
Дэманстрацыя рушыла з цэнтра горада, пройдзе Каралеўскім трактам у раёне Старога гораду й завершыцца на пляжы на правабярэжнай частцы сталіцы.
Акцыю адкрытымі лістамі падтрымала 36 дыпляматычных прадстаўніцтваў. У ёй прымае ўдзел 22 няўрадавыя арганізацыі, 4 палітычныя партыі, а падчас канцэрту на заканчэнне парада выступяць артысткі й артысты з 5 краін.
radyjo.net