У Yahoo паведамілі пра хакерскую атаку з Расіі

Кіраўніцтва Yahoo паведаміла, што ў 2014 годзе здзеснена хакерская атака з кампутараў у Расіі, піша WSJ. Пакуль не зразумела, ці звязана гэтая атака з масавай уцечкай дадзеных у Yahoo, пра якую стала вядома 22 верасня.

0__19569351_303_00.jpg

 

Yahoo — амерыканская кампанія, якая валодае другой па папулярнасці пошукавай сістэмай у інтэрнэце, — увосень 2014 года засведчыла пра хакерскую атаку з кампутараў з Расіі. Аднак пакуль не зразумела, ці звязаная яна з масавай уцечкай дадзеных з Yahoo, пра якую стала вядома ў чацвер, паведамляе 24 верасня, газета The Wall Street Journal (WSJ) са спасылкай на крыніцу, блізкую да расследавання.

22 верасня кампанія Yahoo паведаміла пра ўзлом, у выніку якога была выкрадзена інфармацыя пра акаўнты 500 мільёнаў карыстальнікаў. Пры гэтым дырэкцыя адзначыла, што гэтыя дадзеныя былі выкрадзеныя ў канцы 2014 года "асобай, што спансавалася дзяржавай".

Крыніца распавяла WSJ, што хакерская атака, якая мела месца восенню 2014 года, была выяўлена толькі праз некалькі тыдняў. Кіраўніцтва Yahoo прыйшло да высновы, што да атакі датычная Расія, паколькі ўварванне адбылося з кампутараў у Расіі, і хакеры цікавіліся канкрэтна 30–40 карыстальнікамі, якія займаюцца бізнесам у РФ, сказаў суразмоўца выдання.

Ён таксама дадаў, што ўвосень 2014 года аналагічныя хакерскія напады зведалі і некалькі іншых тэхналагічных кампаній, аднак не ўдакладніў, якія менавіта. Па словах крыніцы, расследаваннем масавай уцечкі дадзеных у Yahoo займаецца ФБР. У ФБР і ў пасольстве Расіі ў Вашынгтоне адмовіліся ад каментараў.


Паводле www.dw.com