У Ерэване падчас акцыі затрыманыя 37 чалавек, дзевяць чалавек шпіталізаваны
У Ерэване адбыліся сутыкненні паміж паліцыяй і грамадзянскімі актывістамі падчас шэсця. Затрыманыя 37 чалавек.
Акцыі пратэсту пачаліся ў сталіцы Арменіі, калі старшыня партыі "Цехакрон" Шант Аруцюнян абвясціў пра пачатак сядзячай забастоўкі супраць непрадуманай эканамічнай палітыкі ўладаў.
Да 5 лістапада пратэст праходзіў мірна. Аднак у гэты дзень Аруцюнян заявіў, што "не можа больш трываць цяперашняй ўлады", у той жа час адзначыўшы, што не жадае “пакідаць краіну ці ж зводзіць рахункі з жыццём". Ён заявіў таксама пра намер ажыццявіць у краіне рэвалюцыю, а затым абвясціў, што гатовы "падарваць рэзідэнцыю прэзідэнта Арменіі".
Пасля гэтага ўдзельнікі шэсця сталі падрываць на праспекце Маштоца бутэлькі з бензінам. Паміж паліцэйскімі і актывістамі адбылася сутычка. Аруцюнян і яго прыхільнікі паспрабавалі таксама арганізаваць шэсце да рэзідэнцыі прэзідэнта.
У выніку сутыкнення дзевяць чалавек шпіталізаваны. З іх восем чалавек — паліцыянты, 16-гадовы падлетак атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. Аруцюнян і некалькі дзесяткаў актывістаў затрыманыя. Сярод затрыманых таксама сын Аруцюняна.