У Крыму падлічылі, наколькі падаражэлі прадукты за перыяд акупацыі

У студзені-кастрычніку ў Крыме кошты на прадукты харчавання ў цэлым ўзраслі на 37,6%.



ura_krym.jpg

Па дадзеных Службы статыстыкі Крыма, найбольшы рост коштаў назіраўся на садавіну і мяса на 58,9% і 51,7% адпаведна. Рыба і морапрадукты падаражэлі на 47,2%, цукар, джэм, мёд, шакалад і цукеркі — на 39,2%, безалкагольныя напоі — на 38%, хлебабулачныя вырабы і крупы — на 29,5%, малочныя вырабы, сыр і яйкі — на 28,5%, алей і тлушчы — на 25,2%, гародніна — на 4,3%.
Кошты на алкагольныя напоі і тытунёвыя вырабы ўзраслі на 46,2%.
Кошт паслуг адукацыі павялічыўся на 33,7%, гасцініц, кафэ і рэстаранаў — на 26,3%. Тарыфы на жыллёвыя паслугі, ваду, электраэнергію, газ і іншыя віды паліва ўзраслі на 25,7%, кошты на прадметы хатняга ўжытку, бытавую тэхніку і паўсядзённы догляд за домам — 21%, транспарт — на 18,4%.
Паслугі па арганізацыі адпачынку і культурных мерапрыемстваў сталі даражэй на 18,9%, аховы здароўя — на 17,9%. Адзенне і абутак падаражэлі на 4,1%, паслугі сувязі — на 3,3%.
e-crimea.info