У Польшчы частку ўраджаю прыйдзецца знішчыць

Перш за ўсё гаворка ідзе пра капусту, салату і перац. 



panier.jpg

Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы Марэк Савіцкі заявіў, што неабходна як мага хутчэй склікаць Раду міністраў сельскай гаспадаркі краін Еўразвязу з мэтай абмеркавання сітуацыі, якая ўзнікла пасля ўвядзення расійскага эмбарга.

Міністр сельскай гаспадаркі Польшчы кажа, што за гэта выступае таксама шэраг іншых краін ЕС, у тым ліку Нідэрланды.

Палітык прызнаў, што частка aгародніны, якой у выніку расійскай забароны не ўдасца прадаць, будзе ўтылізаваная. Перш за ўсё гаворка ідзе пра капусту, салату і перац.

Паводле міністра, польскія вытворцы ўжо атрымліваць указанні, як ацаніць кошт знішчанай прадукцыі.

Апрача таго, як дадаў Савіцкі, да канца жніўня будуць завершаныя фармальнасці па справе экспарту польскай гародніны ў В'етнам.

Учора ў Польшчы прайшло паседжанне міжведамаснай групы па справе наступстваў расійскага эмбарга.

www.radyjo.net