У СБУ лічаць высокай рызыку наступлення расійскіх войскаў на Данбасе
У Службе бяспекі Украіны лічаць высокай рызыку ўварвання расійскіх войскаў ва Украіну і іх наступ на падкантрольныя сілам АТА населеныя пункты. Пра гэта РБК-Украіна паведаміў дарадца старшыні СБУ Маркіян Лубкіўскі.
«Цяпер на Данбасе няма рэгулярных войскаў (Расіі — рэд.) у прамым сэнсе гэтага слова. Там працуюць расійскія інструктары, ментары,
прадстаўнікі спецслужбаў. Гэта з'яўляецца даказаным фактам. Рызыка ўварвання існуе. Асабліва пагроза ўварвання адчуваецца сёння ў раёне Марыупаля. Я гэта адчуў асабіста, знаходзячыся там
некалькі дзён таму. Аператыўная інфармацыя трывожная», — паведаміў Лубкіўскі.
Нагадаем, НАТА днямі зафіксавала набліжэнне войскаў Расійскай Федэрацыі да ўкраінскай мяжы.
РБК-Украіна