У Тэхасе паліцыя застрэліла двух меркаваных ісламістаў, што абстралялі выставу карыкатур

Невядомыя абстралялі культурны цэнтр, дзе ішоў конкурс карыкатур на прарока Мухамеда, і былі забітыя у адказ агнём. У конкурсе прымаў таксама ўдзел правы папуліст з Галандыі Герт Вілдэрс.



0_18426302_303_00.jpg

Двое паліцэйскіх спецназаўцаў на выставе антыісламскага карыкатур у Гарленд

Двое невядомых абстралялі будынак Curtis Culwell Center ў горадзе Гарленд, штат Тэхас, дзе ў гэты час праходзіў конкурс карыкатур на прарока Мухамеда. Агнём у адказ паліцыі меркаваныя ісламісты былі забітыя, перадае агенцтва AFP у панядзелак, 4 траўня. Падчас перастрэлкі быў лёгка паранены адзін паліцэйскі.

На мерапрыемстве таксама прысутнічаў галандскі правы папуліст Герт Вілдэрс, лідар вядомай сваёй антыісламскага скіраванасцю "Партыі свабоды". Паводле публікацыі ў яго мікраблогу Twitter, перастрэлка адбылася, калі палітык пакінуў будынак пасля вымаўленай прамовы. Вілдэрс сфатаграфаваўся разам з паліцэйскімі, назваўшы іх "героямі, што прадухілі жах".

Мерапрыемства узмоцнена ахоўвалася, паколькі ў паліцыі была інфармацыя аб тым, што каля будынка могуць быць закладзены два выбуховыя прыстасаванні. Пасля інцыдэнту каманда паліцэйскага спецназа SWAT і спецыялісты з ФБР абшукалі прылеглую да цэнтра тэрыторыю ў пошуках замініраваных аўтамабіляў, паведамляецца на сайце мясцовай тэлекампаніі WFAA.

www.dw.de