Украіна. Вярнуць смяротнае пакаранне

У краіне пачалася рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Выбары, нагадаем, адбудуцца ў студзені наступнага года. Адначасова тыя, хто ўжо падаў дакументы, пачынаюць раскідвацца абяцанкамі. У прынцыпе, пакуль няма нічога асабліва цікавага. Акрамя тэмы смяротнага пакарання. Чамусьці літаральна кожны другі з кандыдатаў, якія падалі на рэгістрацыю, выступае за вяртанне гэтай нормы ў Крымінальны кодэкс. Адзінае, што адрознівае ахвотных стаць прэзідэнтам, гэта катэгорыя злачынцаў, якія, на іх думку, заслугоўваюць быць пакаранымі смерцю.

У краіне пачалася рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Выбары, нагадаем, адбудуцца ў студзені наступнага года. Адначасова тыя, хто ўжо падаў дакументы, пачынаюць раскідвацца абяцанкамі. У прынцыпе, пакуль няма нічога асабліва цікавага. Акрамя тэмы смяротнага пакарання. Чамусьці літаральна кожны другі з кандыдатаў, якія падалі на рэгістрацыю, выступае за вяртанне гэтай нормы ў Крымінальны кодэкс. Адзінае, што адрознівае ахвотных стаць прэзідэнтам, гэта катэгорыя злачынцаў, якія, на іх думку, заслугоўваюць быць пакаранымі смерцю. Так, некаторыя выступаюць за смяротную кару для педафілаў. А вось Алег Цягнібок, лідэр нацыяналістычнай партыі «Свабода», хацеў, каб да сцяны ставілі яшчэ і здраднікаў радзімы. Аднак самай крыважэрнай і адначасова арыгінальнай у гэтым пытанні аказалася Лідзія Вона — свінарка з Заходняй Украіны, якая таксама вырашыла пайсці ў вялікую палітыку (праўда, хутчэй за ўсё, гэта проста праект нейкай групы палітычных тэхнолагаў). Так ці інакш, пані Вона прапануе караць смерцю педафілаў, рэйдэраў і аматараў сексу з жывёламі. Тэму заафіліі яшчэ неяк можна зразумець, зыходзячы з прафесіі Лідзіі. А вось пры чым тут рэйдэры? У любым выпадку, пані Вона не доўга застанецца лідэрам у галіне арыгінальнасці. Юля Цімашэнка плануе правесці наступны сход свайго блоку проста на Майдане.
Па матэрыялах «Сегодня» (Украіна)