Украіна. ЦВК засталося палічыць менш за 10% пратаколаў

Ва Украіне заканчваецца падлік галасоў на прэзідэнцкіх выбарах

2321054.jpg

Цэнтральная выбарчая камісія апрацавала 91,50% пратаколаў. За Зяленскага аддалі галасы 73,16% выбаршчыкаў, а за Парашэнку — 24,50%.

Цэнтральнай выбарчай камісіяй ужо апрацавана 91,50% электронных пратаколаў, ці 16.972.436 галасоў выбаршчыкаў. Адпаведныя звесткі абнародаваны на табло інфармацыйнай сістэмы «Выбары ЦВК».

Паводле дадзеных, за Уладзіміра Зяленскага аддалі галасы 73,16%, ці 12.418.592 галасоў выбаршчыкаў, а за Пятра Парашэнку — 24,50%, або 4159656 галасоў выбаршчыкаў.

Акрамя таго, паводле інфармацыі ЦВК, 2,32% выбарчых бюлетэняў былі прызнаныя несапраўднымі па Украіне.

Між тым, за мяжой большасць украінцаў прагаласавала за дзейнага прэзідэнта. Па выніках выбараў на замежнай выбарчай акрузе вялікую частку галасоў атрымаў Пётр Парашэнка. Па выніках апрацоўкі 100% пратаколаў замежнай акругі, на выбарах за мяжой лідзіруе Парашэнка, за якога прагаласавалі 54,73%. Яго апанент Уладзімір Зяленскі атрымаў 43,78% галасоў выбаршчыкаў. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ЦВК.

Нагадаем, 21 красавіка ва Украіне адбыўся другі тур прэзідэнцкіх выбараў. Парашэнка прызнаў сваю паразу. Сусветныя лідары пачалі віншаваць Зяленскага з перамогай.

Паводле korrespondent.net