Зяленскі з вялікім адрывам перамагае на выбарах прэзідэнта — экзіт-пол
Шоўмен Уладзімір Зяленскі перамагае ў другім туры выбараў прэзідэнта Украіны. Пра гэта сведчаць вынікі Нацыянальнага экзіт-полу.

Па стане на 18:00, Зяленскі набірае 73,2% галасоў выбаршчыкаў, а дзеючы прэзідэнт Пётр Парашэнка — 25,3%. Бюлетэні сапсавалі 1,5%.
Нацыянальны экзіт-пол правялі сацыялагічныя службы Цэнтра Разумкова, Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі і фонду «Дэмакратычныя ініцыятывы». У апытанні прынялі ўдзел 13 686 выбаршчыкаў, статыстычная хібнасць не перавышае 2,5%.