Украіна і Малдова сінхранізаваліся з еўрапейскай энергасістэмай
Завяршылася аб'яднанне ўкраінскай, малдоўскай і еўрапейскай энергасістэм. Пра гэта паведаміла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

«Я вітаю зроблены сёння ключавы крок, накіраваны на тое, каб у гэтыя цёмныя часы ў дамах гарэла святло і было цёпла, шляхам сінхранізацыі электрычных сетак Украіны і Малдовы з сеткай Еўрасаюза», — напісала яна ў Твітар, паведамляе REFORM.by.
«Электрычныя сеткі Украіны і Малдовы паспяхова сінхранізаваныя з кантынентальнай еўрапейскай сеткай. Гэта дапаможа Украіне падтрымліваць стабільнасць іх энергасістэмы і падтрымліваць святло. Гэта гістарычная вяха для нашых адносін — у гэтай галіне Украіна цяпер з'яўляецца часткай Еўропы», — адзначыла камісар ЕС па энергетыцы Кадры Сімсан.
«Украіна стала чальцом "энергетычнага Еўрасаюза". Завяршылася аб'яднанне ўкраінскай і еўрапейскай энергасістэм. Цяпер наша электраэнергія цячэ ў Еўрасаюз, а еўрапейская — ва Украіну», — пракаментаваў рашэнне ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі.
Ён падзякаваў чальцоў ЕС, асабіста Урсулу фон дэр Ляйен, камісара ЕС па энергетыцы Кадры Сімсан і ўсіх датычных да аб’яднання энергасістэм