Украіна пачала паветраныя вучэнні каля Крыму

Вучэнні ўкраінскіх войскаў пачаліся на Херсоншчыне. Вайскоўцы ўжо паспелі выпусціць некалькі ракет, у прыватнасці ракеты сярэдняга радыусу дзеяння — С-300.

«РІА Навіны»

«РІА Навіны»

Раман Юрыла, прэс-сакратар Паветраных сіл, заявіў у каментары ТСН, што пагрозы для жыхароў паўвострава няма, паколькі былі ўдакладнены памеры небяспечных зон выканання пускаў паўночна-заходняй частцы акваторыі Чорнага мора ў бок яе змяншэння. «Мяжа ўсходняй частцы гэтай зоны праходзіць у 27-30 км ад паўночна-заходняга ўзбярэжжа Крыма. А непасрэдна зона пускаў знаходзіцца ў 90 км ад тэрыторыі Крыму».
На пачатак вучэнняў адрэагавалі расійскія вайскоўцы. Як паведаміла крыніца «РІА Навіны» ў сілавых структурах Крыма, караблі Чарнаморскага флоту выйшлі ў мора і занялі пазіцыі на захад ад узбярэжжа паўвострава. Разлікі СПА на час ўкраінскіх вучэнняў пераведзены на ўзмоцнены рэжым нясення службы. 
 25 лістапада Федэральнае агенцтва паветранага транспарту РФ (Расавіяцыя) паведаміла аб намерах украінскага боку правесці ракетныя стрэльбы ў паветранай прасторы над акупаваным Сімферопалем. Расавіяцыя адзначыла, што Украіна ў аднабаковым парадку прыняла рашэнне аб правядзенні стрэльбаў, і назвала раён над акупаваным паўвостравам «суверэннай паветранай прасторай РФ». Пазней ва ўкраінскіх Узброеных сілах удакладнілі, што ў перыяд з 1 па 2 снежня ў паўднёвай частцы Украіны пройдуць навукова-даследчыя спаборніцтвы Паветраных Сіл ВСУ.
Сілавікі адзначылі, што стрэльбы будуць ажыццяўляцца ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права. Раней з Расіі паведамілі, што лічаць гэтыя меры небяспечнымі і парушаючымі мяжы РФ па моры. Адначасова з гэтым стала вядома, што ў Крым завезены магутныя ракетныя комплексы С-300. Расейцы прыгразілі, што ў выпадку правядзення вучэнняў могуць нанесці ўдары па Украіне — збіваць ракеты і атакаваць пускавыя ўстаноўкі на тэрыторыі Херсонскай вобласці. Ва ўкраінскім СНБА пагрозы прымянення Крамлём зброі называюць «спробай перакладу ў актыўную фазу гібрыднай вайны, якую Расея вядзе на працягу трох апошніх гадоў». Украінскія ваенныя запэўніваюць, што стральбы адбудуцца, незалежна ад "істэрычных заяў расейцаў".
Паводле ўкраінскіх СМІ