Украіна афіцыйна апавясціла Савет Еўропы аб расійскай акупацыі

У афіцыйным звароце да Савета Еўропы аб прыпыненні выканання шэрагу артыкулаў Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека Украіна ўпершыню дакументальна на міжнародным узроўні абвясціла, што «зона АТА» акупаваная Расійскай Федэрацыяй.



ross_btr.jpg

Тэкст адпаведнага звароту Украіны размешчаны на сайце Савета Еўропы, паведамляюць украінскія СМІ.

«Расійская Федэрацыя, якая на самой справе акупавала некаторыя тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей і ажыццяўляе кіраванне імі, цалкам адказная за захаванне і абарону правоў чалавека на гэтых тэрыторыях у адпаведнасці з міжнародным гуманітарных правам», - гаворыцца ў заяве.

АФН