Украіна дасягнула дамоўленасцей па пастаўках высокадакладнай зброі
На перамовах, якія прайшлі ў Уэльсе на палях саміту НАТА, была дасягнутая дамоўленасць аб пастаўках ва Украіну высокадакладнай зброі.
Пра гэта паведаміў прэзідэнт Пётр Парашэнка на сумеснай прэс-канферэнцыі з Генсекам альянсу Андэрсам Фог Расмусэнам.
«Дасягнута дамоўленасць на двухбаковым узроўні (з краінамі-чальцамі НАТА)
адносна ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, у тым ліку аб пастаўках несмяротнага і смяротнага ўзбраення, уключаючы высокадакладную зброю», — заявіў кіраўнік украінскай дзяржавы.
Парашэнка асобна падкрэсліў, што гэтая дамоўленасць дасягнутая не з альянсам у цэлым, а з канкрэтнымі краінамі-удзельніцамі альянсу.
Між тым, НАТА не мае пярэчанняў у дачыненні да такіх паставак і нават заахвочвае іх. «У рэзалюцыі камісіі Украіна-НАТА будуць словы аб заахвочванні ваенна-тэхнічнага
супрацоўніцтва», — адзначыў прэзідэнт.
Пётр Парашэнка не ўдакладніў, з якімі менавіта краінамі ён дамовіўся аб ваеннай дапамозе. Вядома, што ў чацвер ён праводзіў сустрэчы з лідэрамі ЗША, Германіі, Францыі, Італіі, Вялікабрытаніі і
Канады.
eurointegration.com.ua