Уладзімір Пуцін знішчыў усю эканоміку Расіі, акрамя нафты

У Белым доме лічаць, што ў Пуціна засталася толькі нафта, а астатняя эканоміка знішчаная.

pratest_pucin.jpg

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін разбурыў эканоміку сваёй краіны, калі пачаў поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну.

Пра гэта заявіў спецыяльны каардынатар прэзідэнта ЗША па міжнародных энергетычных пытаннях Амос Хохштэйн.

«Нафта — гэта адзінае, што ў іх засталося ў эканоміцы. Пуцін знішчыў астатнюю эканоміку», — заявіў Хохштэйн.

Па яго словах, у Расіі засталося толькі тое, што здабываецца з-пад зямлі. «Ён не будзе больш прадаваць свой газ Еўропе, таму ў яго застаецца толькі нафта, гэта тое, што фінансуе гэтую вайну», — дадаў спецыяльны каардынатар прэзідэнта ЗША.

Нагадаем, што Расія паскорыла загрузку танкераў напярэдадні нафтавага эмбарга ЕС.

Фактычна, пасля ўвядзення еўрапейскіх санкцый аб'ём прадаванай Расіяй нафты можа не моцна скараціцца, але прыбытак ад гэтага павінен знізіцца істотна.

Таксама ЕС у новым пакеце санкцый дапусціў выключэнне з рэжыму абмежаванага цэны на расійскую нафту, калі гэта будзе важна для энергабяспекі канкрэтнай краіны.