Урад Расіі на чале з Мядзведзевым сыдзе ў адстаўку
Урад Расіі на чале з Дзмітрыем Мядзведзевым у панядзелак пойдзе ў адстаўку, паведамляе Радыё Свабода. Аднак, верагодна, ужо праз суткі будзе абвешчана імя наступнага прэм’ер-міністра.

Як паведаміла Інтэрфаксу крыніца ў Дзяржаўнай думе, у ніжняй палаце расейскага парламенту разлічваюць ужо ў панядзелак, 7 траўня, пасля інаўгурацыі Пуціна атрымаць прапанову прэзідэнта аб кандыдатуры на пасаду старшыні ўраду, а на наступны дзень гэтае пытанне будзе абмеркаванае на пасяджэнні Дзярждумы.
Старшыня Дзярждумы Вячаслаў Валодзін пацвердзіў гэты сцэнар і паведаміў, што ў выпадку ўнясення прэзідэнтам Расіі кандыдатуры на пасаду старшыні ўраду 7 траўня, Дзярждума разгледзіць пытанне на найбліжэйшым пасяджэнні, якое намечана на 8 траўня.
У 2012 годзе імя кандыдата ў прэм’еры — ім, як і чакалася, стаў Дзмітры Мядзведзеў — было названае Уладзімірам Пуціным менш чым праз дзве гадзіны пасля інаўгурацыі.