Ва Украіне рэзка знізілася колькасць прадпрымальнікаў
Ва Украіне рэзка знізілася колькасць прадпрымальнікаў, паведамляе Кореспондент.

На закрыццё выстройваюцца чэргі. Фота Кореспондент
Масава спыняюць дзейнасць фізічныя асобы — прадпрымальнікі (ФЛП) па ўсіх абласцях.
Колькасць прыватных прадпрымальнікаў зменшылася на 128 402 амаль за месяц. Пра гэта сведчаць звесткі з сэрвісу маніторынгу рэгістрацыйных дадзеных украінскіх кампаній OpenDataBot.
Як адзначаецца, з канца снежня пастаянна зніжаецца колькасць зарэгістраваных прыватных прадпрымальнікаў.
Масавае згортванне дзейнасці фізічных асобаў — прадпрымальнікаў (закрыццё ФЛП) ажыццяўляецца ў кожнай вобласці Украіны. Больш за ўсё ў Кіеўскай (17 176), Харкаўскай (12 390) і Днепрапятроўскай (11 196) вобласці.
Больш зачыняюцца прадпрымальнікі рознічнага (43 275) і аптовага (8 931) гандлю, складскіх (10 798) і транспартных паслуг (7 040).