Ва Украіне забілі віцэ-мэра акупаванай Новай Кахоўкі, які перайшоў на бок РФ
Украінскія медыя паведамляюць, што калабарант пасля замаху памёр у шпіталі.
6 жніўня стала вядома аб тым, што Віталь Гура, намеснік
«гаўляйтэра» Новай Кахоўкі (Херсонская вобласць), памёр у шпіталі.
Паведамляецца, што параненага Гуру не ўдалося
давезці жывым у Крым — ён памёр падчас транспарціроўкі.
Гура — намеснік Уладзіміра Лявонцьева, в. а.
кіраўніка акупацыйнай ваеннай адміністрацыі ў Новай Кахоўцы. Да вайны
калабарант быў старастам Дняпранскай старасцінскай акругі Херсонскай вобласці.
Пасля ўварвання пачаў супрацоўнічаць з прадстаўнікамі РФ.
Замах на Віталя Гуру быў здзейснены раніцай 6 жніўня, у яго стралялі з пісталета Макарава.
Імаверна, гэта зрабілі ўкраінскія партызаны, якія дзейнічаюць на акупаваных Расіяй тэрыторыях.