Ва Украіне збіраюць подпісы за прызначэнне Саакашвілі прэм'ерам

Петыцыя з патрабаваннем прызначыць экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі кіраўніком урада Украіны з'явілася на сайце прэзідэнта краіны. Да 3 верасня яе падпісалі менш за дзве тысячы чалавек з неабходных 25 тысяч.



754412894954773.jpg

На афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны з'явілася электронная петыцыя, з патрабаваннем прызначыць на пасаду прэм'ер-міністра краіны кіраўніка Адэскай абласной адміністрацыі, былога прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі.

Па стане на 19:20 па мінскім часе петыцыю падпісалі 3 150 чалавек.

«Патрабаванне прызначыць М. Саакашвілі прэм'ер-міністрам Украіны. Няхай чалавек правядзе нарэшце ва Украіне рэформы. Хопіць трываць карупцыю і зацягванне рэформаў», — гаворыцца ў звароце.

Петыцыя, як паказана на сайце, была размешчана 1 верасня, пры гэтым на збор подпісаў адводзіцца 90 дзён.

Па ўкраінскіх законах для таго каб петыцыя была разгледжана прэзідэнтам краіны, неабходна, каб на працягу трох месяцаў яе падтрымалі не менш за 25 тыс. чалавек. У адваротным выпадку яна разглядаецца як звычайны зварот грамадзяніна Украіны па законе «Аб зваротах грамадзян».

Калі ж петыцыя набярэ неабходную колькасць галасоў ва ўстаноўленыя тэрміны, то адказ на яе з абгрунтаваннем падтрымкі або адмовы павінен быць апублікаваны на сайце прэзідэнта Украіны.

З 27 лютага 2014 года кіраўніком урада Украіны з'яўляецца Арсень Яцанюк.

Былы прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі быў прызначаны кіраўніком Адэскай абласной адміністрацыі 30 мая 2015 года. Абвяшчаючы аб гэтым прызначэнні, прэзідэнт Пётр Парашэнка сказаў, што пры Саакашвілі Грузія стала больш празрыстай і эфектыўнай, а дзякуючы антыкарупцыйнай рэформе — і больш прывабнай для замежных інвестараў краінай, змагла забяспечыць справядлівасць судоў і павысіць ўзровень абароненасці грамадзян.

«Такой я хачу бачыць Украіну, такой я хацеў бы бачыць Адэсу», — паставіў Парашэнка задачу для новага губернатара.