Венесуэла: колькасць загінулых на акцыях пратэсту набліжаецца да 40

Звыш 30 чалавек — як паліцэйскіх, так і пратэстуючых — загінулі за месяц пратэстных акцый.

Здымак Getty Images

Здымак Getty Images


Па падліках агенцтва Рэйтэр колькасць загінулых падчас сутыкненняў дасягнула 37 чалавек, агенцтва Франс прэс называе лічбу ў 36 чалавек.
Усяго ў ходзе сутыкненняў з паліцыяй у выніку пратэстаў, якія пачаліся ў пачатку красавіка, былі параненыя 717 чалавек, з некалькіх сотняў арыштаваных апазіцыянераў у турмах застаюцца 152.
Венесуэльская апазіцыя пратэстуе супраць рашэння прэзідэнта Нікаласа Мадура склікаць новы парламент, які заменіць цяперашнюю Нацыянальную асамблею і будзе валодаць паўнамоцтвамі па змяненні канстытуцыі краіны.
Прэзідэнт Мадура заявіў, што новая канстытуцыя неабходная для прадухілення замежнай змовы супраць яго праўлення.
ЗША лічаць гэтую прапанову спробай утрымацца ва ўладзе, а ўрад Бразіліі называе дзеянні Мадура «пераваротам».
Большасць у цяперашняй Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы належыць апазіцыі.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі