Вялікабрытанія. Рабіце стаўкі на Тэтчэр!
Брытанскія букмекерскія канторы пачалі прымаць стаўкі на тое, якія аб’екты або населеныя пункты могуць быць перайменаваныя ў гонар Маргарэт Тэтчэр. Зараз прапануецца перайменаваць некалькі аб’ектаў, у тым ліку славуты галоўны лонданскі аэрапорт «Хітроў».
Маргарэт Тэтчэр
Эксперты кажуць, што лепш за ўсё рабіць стаўку на тое, што зменіць назву Порт-Стэнлі, сталіца Фальклендаў. Порт-Стэнлі могуць перайменаваць у Порт-Маргарэт. З такой ініцыятывай ужо выступіў шэраг кансерватараў, якіх да таго ж падтрымалі жыхары выспаў, удзячныя Жалезай Лэдзі за вызваленне ад аргенцінскай акупацыі ў 1982 годзе. Калі паставіць фунт, то ў выпадку перайменавання можна атрымаць на 20 працэнтаў больш.
Хутчэй за ўсё, адміністрацыя архіпелагу сапраўды прагаласуе за змену. Галоўная перашкода на шляху тапаграфічнай рэформы — урад Аргенціны. Аргенцінскі прэзідэнт Крысціна Кіршнер ужо заявіла, што назва Порт-Маргарэт супярэчыць дакументам і рэзалюцыям ААН. Праўда, самі аргенцінцы таксама прыдумалі галоўнаму гораду Фальклендаў сваю назву, якая таксама супярэчыць дакументам Асамблеі. На аргенцінскіх картах Порт-Стэнлі мае назву Порт-Аргенціна.
Паводле аргенцінскай і брытанскай прэсы