Вялікабрытанія. Галоўны лейбарыст

Пяць сяброў лейбарысцкай партыі прайшлі фармальнасці, якія дазваляюць ім выстаўляць свае кандыдатуры на пасаду лідэра другой у краіне партыі, якая цяпер знаходзіцца ў апазіцыі. Каб балатавацца на
гэту пасаду, патрэбна сабраць 33 подпісы сяброў фракцыі ў парламенце. Такім чынам, змагацца за званне галоўнага апазіцыянера Яе Вялікасці будуць Эндзі Бэрнэм, чарнаскурая Дыяна Абат, Дэвід і Эд
Мілібанд і, нарэшце, правая рука былога прэм’ера Гордана Брауна Эд Болс. Фаварытам застаецца Дэвід Мілібанд — былы міністр замежных спраў. Цікавая сітуацыя склалася вакол Дыяны.

Пяць сяброў лейбарысцкай партыі прайшлі фармальнасці, якія дазваляюць ім выстаўляць свае кандыдатуры на пасаду лідэра другой у краіне партыі, якая цяпер знаходзіцца ў апазіцыі. Каб балатавацца на гэту пасаду, патрэбна сабраць 33 подпісы сяброў фракцыі ў парламенце. Такім чынам, змагацца за званне галоўнага апазіцыянера Яе Вялікасці будуць Эндзі Бэрнэм, чарнаскурая Дыяна Абат, Дэвід і Эд Мілібанд і, нарэшце, правая рука былога прэм’ера Гордана Брауна Эд Болс. Фаварытам застаецца Дэвід Мілібанд — былы міністр замежных спраў. Цікавая сітуацыя склалася вакол Дыяны. Каб падкрэсліць сваё талерантнае стаўленне да чарнаскурай грамады, шмат хто з сяброў фракцыі і кіраўніцтва партыі даў ёй подпісы. Нехта нават заклікаў галасаваць за яе. Аднак, хутчэй за ўсё, гэта толькі гульня на публіку.

Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: