Вялікабрытанія. Хічкок вярнуўся

Калі верыць брытанскай прэсе, у некаторых гарадах Каралеўства назіраюцца сцэны, падобныя на тыя, што былі выяўленыя ў славутым фільме «Птушкі» Альфрэда Хічкока.

pticy_hiczhok.jpg

Паводле сюжэту карціны, птушкі калектыўна атакуюць людзей. Тое ж самае робяць зараз мясцовыя чайкі. Паколькі брытанская рыбалоўная індустрыя знаходзіцца ў крызісе, чайкі больш не могуць знаходзіць ежу ў доках. Таму яны пачынаюць міграваць углыб Брытаніі і атакаваць кантэйнеры з-пад смецця.

Пры гэтым птушкі паводзяць сябе вельмі агрэсіўна — аж да таго, што зносяць у дзюбах невялікіх сабакаў. Найбольш небяспечна для людзей набліжацца да гнёздаў чаек. Скардзяцца на птушак і ўладальнікі вулічных кафэ — есці на адкрытых пляцоўках рызыкоўна праз тых жа чаек, які намагаюцца скрасці ежу.

Фота Alan Simpson, loveopium.ru

Фота Alan Simpson, loveopium.ru

 У сувязі з навалай з неба муніцыпалітэт горада Вустэр ужо заклікаў да змены заканадаўства, каб даць людзям права страляць па чайках. Калі не пачаць абараняцца ад птушак, то, маўляў, можа паўтарыцца драматычны выпадак 2015-га, калі птушкі насмерць задзяўблі маленькае дзіця.

Паводле брытанскай прэсы