Вялікабрытанія і Аўстралія абвясцілі дыпламатычны байкот зімовай Алімпіяды ў Пекіне

Брытанскія міністры і афіцыйныя асобы не паедуць на зімовыя Алімпійскія Гульні ў Пекіне. Пра гэта заявіў сёння прэм'ер-міністр Брытаніі Борыс Джонсан, выступаючы ў Палаце абшчын.

https___specials_images.forbesimg.com_imageserve_61b094a75443c849a1e9f3db_0x0.jpg


Джонсан заявіў, што гэта будзе «фактычна дыпламатычны байкот», і дадаў, што хоць Брытанія не збіраецца накіроўваць афіцыйных асоб на Алімпіяду, спартыўныя байкоты з'яўляюцца неразумнымі, паведамляе REFORM.by.

Прэм'ер-міністр Аўстраліі Скот Морысан таксама заявіў аб дыпламатычным байкот Алімпійскіх гульняў у Пекіне з-за праблем з правамі чалавека. «Афіцыйныя асобы ўрада Аўстраліі не паедуць у Кітай на гэтыя гульні. Тым не менш, аўстралійскія спартсмены паедуць», — сказаў Морысан.

Морысан сказаў, што гэта рашэнне было прынята з-за барацьбы Аўстраліі за аднаўленне дыпламатычных каналаў з Кітаем для абмеркавання меркаваных парушэнняў правоў чалавека ў Сіньцзяне і дзеянняў Пекіна па запаволенні і блакаванні імпарту аўстралійскіх тавараў, перадае АФН.

Дыскусіі і перамовы аб тым, як рэагаваць на Алімпійскія гульні ў святле апошніх абвінавачванняў Кітая ў парушэнні правоў чалавека ўжо вядуцца даўно. У лютым 180 праваабарончых арганізацый і прадстаўнікоў меншасцяў, якія жывуць у КНР, звярнуліся да сусветнай супольнасці з просьбай байкатаваць зімовую Алімпіяду 2022 года. «Любое іншае рашэнне будзе падтрымкай аўтарытарных кіраўнікоў і непрыхаваных парушэнняў правоў чалавека Камуністычнай партыяй Кітая», — гаворыцца ў адкрытым лісце.

Заходнія краіны абвінавачваюць кітайскія ўлады ў парушэнні правоў чалавека, у тым ліку, у прымусовай адпраўцы ўйгураў на баваўняныя плантацыі, іх гвалтоўнай стэрылізацыі і татальным сачэнні. Кітай адпрэчвае абвінавачванні.

Раней аб дыпламатычным байкоце Алімпіяды абвясцілі ЗША.