Выбухі каля расійскага Белгарада. Улады не паведамляюць пакуль, што здарылася
Непадалёк ад расійскага Белгарада, які знаходзіцца каля мяжы з Украінай, адбыліся выбухі і пажар. Пра прычыну здарэння губернатар паабяцаў паведаміць пазней.
Жыхары Белгарада распавядаюць пра выбухі з боку вёскі Чырвоны Кастрычнік. Губернатар рэгіёну сказаў толькі, што надзвычайнае здарэнне адбылося ў раёне вёскі Чырвоны Кастрычнік. Загінуўшых і пацярпелых сярод жыхароў няма. Аднак пры выбуху пацярпелі чацвёра супрацоўнікаў сілавых структур.
Губернатар паабяцаў пазней паведаміць жыхарам аб прычынах таго, што адбылося.
На месцы здарэнняпрацуюць усе экстраныя службы. І яны нават патушылі пажар. Пра прычыну здарэння пакуль не паведамляецца.