Зафіксаваны павышаны ўзровень радыяцыі на мяжы Расіі з еўрапейскімі краінамі
Пра перавышэнне ўзроўню радыяцыі паведамляе AFP са спасылкай на Арганізацыю Дамовы аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў. Як піша Свабода, паведамляецца, што гэта не нясе небяспекі для людзей.

У некаторых частках Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі і Расіі фіксуецца павышаны ўзровень радыяцыі, паведамляе Арганізацыя Дамовы аб усеабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў.
На мапе, якую распаўсюдзіла гэтая арганізацыя, радыеактыўная пляма ахоплівае паўднёвую траціну Швецыі, паўднёвую палову Фінляндыі, Эстонію, Латвію, а таксама Паўночны захад Расіі.
Пры гэтым у арганізацыі адзначаюць, што такі ўзровень радыяцыі бяспечны для чалавека.
Паводле дадзеных Нацыянальнага інстытута здароўя і навакольнага асяроддзя Нідэрландаў, крыніца радыяцыі можа знаходзіцца на Захадзе Расіі. У сваю чаргу Росэнэргаатам абвяргае верагоднасць аварыі на АЭС у Расіі.