Зяленскі наведаў украінскую сям'ю ў шпіталі. Паглядзіце на рэакцыю параненай дзяўчынкі-падлетка (відэа)
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння прыйшоў у кіеўскую бальніцу да сям'і Уласенкаў, якая трапіла пад абстрэл падчас эвакуацыі з Ворзеля, піша unian.net.

Як паведамляецца, падчас эвакуацыі члены сям'і закрывалі адно аднаго ад абстрэлу сваімі целамі.
На відэа бачна, як узрадавалася сустрэчы з прэзідэнтам дзяўчынка-палетак Каця Уласенка.
Таксама Уладзімір Зяленскі наведаў у шпіталі параненага байца тэрытарыяльнай абароны і кіроўцу, які перавозіў забітага ў Ірпіні журналіста-дакументаліста Брэнда Рэно.