Расійцы выкралі ўкраінскую журналістку ў Бярдзянску

Расійцы — меркавана ФСБ — узялі ў палон у часова захопленым Бярдзянску журналістку hromadske Вікторыю Рошчыну, паведамляе «Украінская праўда».

medium_18.jpg

«Наша журналістка Вікторыя Рошчына, імаверна, знаходзіцца ў палоне ў расійскіх акупантаў. Яна здымала відэа і пісала артыкулы з гарачых кропак на Усходзе і Поўдні Украіны ўсе дні расійска-ўкраінскай вайны. 12 сакавіка мы не змаглі выйсці на сувязь з Вікторыяй. Як нам стала вядома ад сведкаў, якіх мы не можам называць з меркаванняў бяспекі, журналістка знаходзілася ва часова акупаваным Бярдзянску. 16 сакавіка мы даведаліся, што напярэдадні (верагодна 15 сакавіка) Вікторыю Рошчыну затрымала ФСБ Расіі. Цяпер пра яе месцазнаходжанне нічога невядома», — паведамілі ў выданні.

Калегі журналісткі адзначаюць, што спрабавалі вызваліць\ журналістку непублічным спосабам, але гэта аказалася безвынікова.

Hromadske заклікае ўкраінскую і міжнародную супольнасць далучыцца інфармацыйна да вызвалення журналісткі.