Сапраўды загадкавая электаральная гісторыя адбылася ў Паўднёвай Караліне. На дэмакратычных праймерыз за права ўдзелу ў выбарах у Сенат нечакана перамог 32-гадовы Эл Грын. Дзіўна тут тое, што Грын
— беспрацоўны (былы вайсковец), які наогул не выдаткаваў грошай на кампанію (у яго нават няма перадвыбарнага сайту, а жыве ён з бацькамі). Як Грын мог перамагчы, ніхто не можа даць
зразумелага адказу. Эл абсалютна нікому не вядомы і нават не быў ні на адным выбарным мерапрыемстве. Грын набраў 59 працэнтаў на выбарах, а яго адзіны апанент кангрэсмен Вік Рол — толькі 41
працэнт. Пры гэтым Рол выдаткаваў на кампанію 186 000 долараў і браў удзел у шматлікіх перадвыбарчых мерапрыемствах. Але, тым не менш, прайграў. Адзінае тлумачэнне: выбаршчыкі не ведалі нікога з
кандыдатаў, і Грын перамог таму, што быў вышэй у спісе кандыдатаў, які складзены ў алфавітным парадку.
Па матэрыялах амерыканскай прэсы
ЗША. Самы загадкавы выпадак
- Замежжа
- 18-06-2010
Сапраўды загадкавая электаральная гісторыя адбылася ў Паўднёвай Караліне. На дэмакратычных праймерыз за права ўдзелу ў выбарах у Сенат нечакана перамог 32-гадовы Эл Грын. Дзіўна тут тое, што Грын
— беспрацоўны (былы вайсковец), які наогул не выдаткаваў грошай на кампанію (у яго нават няма перадвыбарнага сайту, а жыве ён з бацькамі). Як Грын мог перамагчы, ніхто не можа даць
зразумелага адказу. Эл абсалютна нікому не вядомы і нават не быў ні на адным выбарным мерапрыемстве. Грын набраў 59 працэнтаў на выбарах, а яго адзіны апанент кангрэсмен Вік Рол — толькі 41
працэнт.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: