ЗША занепакоеныя гвалтам ва Украіне

Дзярждэпартамент ЗША заявіў, што збіццё ўкраінскай журналісткі Таццяны Чарнавол выклікае трывогу. Чарнавол падверглася нападу з боку невядомых асоб у наваколлі Кіева.



5cfaf027_3648_42c4_b799_0ce9a10f2af8_w640_r1_s.jpg

Паводле словах прадстаўніка Дзяржаўнага дэпартаменту Джэн Псакі, ЗША глыбока занепакоеныя ростам тэндэнцыі гвалту і запалохвання актывістаў і журналістаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах Еўрамайдана або рабілі пра іх рэпартажы:

«Жорсткае збіццё Тацяны Чарнавол выклікае асаблівую трывогу», — адзначыла Джэн Псакі. Яна сказала, што Злучаныя Штаты і іх еўрапейскія партнёры маюць намер з пільнай увагай назіраць за развіццём справы Таццяны Чарнавол і аналагічнымі выпадкамі.

Тацяна Чарнавол вядомая сваімі публікацыямі аб карупцыі ва ўладзе Украіны. У яе нядаўнім артыкуле гаварылася аб даходах высокапастаўленых урадавых чыноўнікаў. Чарнавол актыўна падтрымлівала выступы прыхільнікаў еўраінтэграцыі краіны, якія праходзяць ва Украіне ўжо больш за месяц.

Міліцыя затрымала трох падазраваных у збіцці Таццяны Чарнавол, заведзеная крымінальная справа аб нанясенні ёй цяжкіх пабояў.

www.svaboda.org