ЗША. Кожны чацвёрты ў стрэсе
Брытанскае выданне «Daily Mail» падзялілася сенсацыйнымі вынікамі даследавання сярод студэнтаў шэрагу амерыканскіх універсітэтаў.

Фота ktovkurse.com
Аказваецца, кожны чацвёрты з прыкладна 800 апытаных скардзіцца на псіхічны стрэс, які выклікае інфармацыя пра Дональда Трампа.
Спецыялісты лічаць, што апісанне хваробы нагадвае дыягназ посттраўматычнага сіндрому, і нават далі новаму феномену назву «Траўма Трампа».
Найбольш патэнцыйныя ахвяры «Траўмы Трампа» — жанчыны, афраамерыканцы і выхадцы з Лацінскай Амерыкі, што, напэўна, не дзіўна. Менавіта гэтыя катэгорыі амерыканцаў прэзідэнт ЗША ў сваіх выступах робіць вінаватымі ў праблемах краіны.
Псіхолагі таксама папярэджваюць, што «Траўма Трампа» можа выклікаць не толькі стрэс, аднак і закончыцца псіхічным зрывам. Прычым, пад руку такому хвораму могуць трапіць і простыя людзі. Аднак значна больш непакоіць псіхолагаў тое, што сродкаў барацьбы з «Траўмай Трампа» пакуль няма.
Паводле брытанскай прэсы