«Стаю пад бураю адна, з глыбокай верай, што ўстою». Да Дня народзінаў Ларысы Геніюш

У яе вачах уся надзея беларускага народа, у яе словах – яго няскоранасць, у ейным лёсе – яго пакуты. У дзень народзінаў Ларысы Геніюш згадваем яе легендарныя выказванні. 

Ларыса Геніюш 

Ларыса Геніюш 

Пра творчасць

«Быць паэтам знача ня толькі любоў зьняволеных землякоў, але й помста сільных ворагаў нашай зямлі і свабоды».

2ebf7756e276525cfe9475ef081d07db_1400x850.jpg

Пра родную мову

Сёньня на пласе родная мова.

Вырваць жывую належыць з вагню.

Слова «кахаю» – слабае слова.

Мужнае слова – «абараню»!

Пра беларускі народ

 Хай славіцца наш беларускі род,

душой зь вясны і воляю са сталі!

Паўліна Мядзёлка, Ларыса і Янка Геніюшы, Ніна Лойка ў Зэльве ў 1968 годзе. Крыніца: Радыё «Свабода»

Паўліна Мядзёлка, Ларыса і Янка Геніюшы, Ніна Лойка ў Зэльве ў 1968 годзе. Крыніца: Радыё «Свабода»

Хто Край свой бязьмерна любіць,

той мусіць перамагаць!

Глядзіце таксама

Пра продкаў

«Бедныя нашыя бацькі, як жа яны мала мелі з нас радасьці, толькі хіба што з чалавечнасці нашай, з парадачнасьці… I памерлі яны ўсе, мае бацькі і Яначкіны, бяз нас, самотныя й пакінутыя ўсімі. I гэта ёсьць частка долі нашага народу, яго пакуты, пакуты дзяцей яго, якія нікому ніколі не прадаліся й ня выракліся народу сваяго й таго, што яму, як усім іншым народам на сьвеце, належыць!».

Ларыса і Янка Геніюшы

Ларыса і Янка Геніюшы

«Мы славяне, мы Беларусы, у якіх ня гіне памяць аб мінулым і да якіх продкі нашыя асабіста ад вякоў ужо прыходзяць на Дзяды, каб разам пабыць у гасьціне. Усё благое адыходзіць у небыцьце, і застаецца чысты ўспамін аб найлепшым. Ходзім па зямлі й чуем, здаецца, спагаду й параду дзядоў сваіх сярод шырокага поля. Адабралі нам нават гэтае, абсьмяялі веру нашую, абычаі нашыя й мову нашую на нашай зямлі. А нашыя Дзяды ўсе ж прыходзяць да нас у кожную восень... I пакуль яны будуць прыходзіць да нас, датуль мы будзем людзьмі!».

Глядзіце таксама

Ні пыл вякоў, ні час

не перашкода, калі нашчадак з продкам заадно

Ларыса Геніюш з унукамі Алесем і Міхасём. 1972. З прыватнага архіву Міхася Геніюша

Ларыса Геніюш з унукамі Алесем і Міхасём. 1972. З прыватнага архіву Міхася Геніюша

Пра змаганне

(1948 год. Ларысу Геніюш арыштавалі ў Празе і этапавалі ў Мінск. Пазней ёй прысудзяць 25 гадоў лагераў)

«Сядзеў гэты крывапіўца за пісьменным сталом, а злева, за другім сталом, сядзеў чэх і паглядаў на мяне пераможна. З мяне быў цень: скура, косьці, крыху мужнасьці ў сэрцы й рэшта — злосьць. Цанава запытаў мае пэрсаналіі, як гэта яны робяць заўсёды, і загадаў скінуць каптурык з галавы, я ня скінула. …Спачатку, праўда, ён пытаўся ў мяне, на якой мове са мною гаварыць, ці па-расейску, ці выклікаць чэскага перакладчыка?

А я яму й кажу: «Так, як вы яўляецеся міністрам беларускай дзяржавы, дык гаварэця па-беларуску!» Ён ашалеў! Навокал, я ўбачыла, стаяла многа мужчынаў, нейкія ваенныя, і яны ледзь не сьмяяліся, калі ён казаў: «Вы достаточно хорошо говорите по-русски!»

Праўда, я сказала тады, што расейскай моваю не валодаю дасканала. Ну й вось пачынаецца: «Аддай архіў, аддай архіў БНР!» — «Няма ў мяне яго, — адказваю, — і я ня ведаю, гдзе ён!» — «Бить ее, допрашивать день и ночь», — верашчыць няшчасны гэнэцвалі. 

А я, цень чалавека, выпрасталася й кажу яму: «Бяз волі Божай волас мне з галавы не ўпадзе, і я не баюся вас!»»

Глядзіце таксама

«Не, людзі, якія йдуць за народ свой змагацца, ня маюць права мець сем'яў, рабіць няшчаснымі сваіх дзяцей...»

Сям'я Ларысы Геніюш

Сям'я Ларысы Геніюш

«Калі б нашая нянавісьць не выбівалася ў змаганьні, яна ўзарвала б нас, як дынаміт».

Пра Беларусь

 «За что вам дали срок?» — пытае нейкі сьледавацель у лагеры. «Имею честь терпеть за Беларусь...»

photo_18.webp

«Для ўсіх багатая мая Беларусь, жывуць тут і пасуцца розныя адшчапенцы, толькі для сваіх дзяцей яна такая няшчодрая. А яны яе любяць, нясуць жыцьцё сваё ёй у ахвяру й гінуць, і вецер заносіць пылам сьляды іх».

63e0373c_15c0_42ce_a539_4bb2ea01c6a9_mw800_s.jpg

Адзінай мэты не зракуся,

і сэрца мне не задрыжыць:

як жыць – дык жыць для Беларусі.

А безь яе – зусім ня жыць!

b7fbad3f731248b118a4dc4caa9b90b8_xl__1_.jpg