У Варшаве раптоўна памёр праваабаронца з Віцебска Леанід Свецік
У Варшаве 28 чэрвеня ва ўзросце 59 гадоў раптоўна пайшоў з жыцця праваабаронца з Віцебска, сябра БАЖ Леанід Свецік.
![Фота baj.media Фота baj.media](/img/v1/images/vitebsk_11_12_2019_f1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1719589597&w=528)
Фота baj.media
Больш за два дзесяцігоддзі ён займаўся абаронай правоў чалавека на Віцебшчыне, прымаў актыўны ўдзел у розных праваабарончых, інфармацыйных і адукацыйных праграмах і ініцыятывах, неаднаразова ўдзельнічаў у кампаніях назірання за выбарамі ў Беларусі, уздымаў набалелыя для рэгіёна праблемы і намагаўся іх вырашэння, піша «Вясна».
За сваю цалкам легальную дзейнасць Леанід некалькі разоў патрапляў пад адміністрацыйны і крымінальны пераслед.
Глядзіце таксама
![Праваабаронцы — за паляпшэнне ўмоў у ізалятарах Праваабаронцы — за паляпшэнне ўмоў у ізалятарах](/img/v1/images/img_1720_1024x768.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
У выніку рэпрэсій 2021 года Леанід Свецік быў вымушаны пакінуць Беларусь, асцерагаючыся крымінальнага пераследу. Але і ў эміграцыі заставаўся актыўным і працягваў займацца праваабарончай дзейнасцю.
Глядзіце таксама
![Чыноўнікі забаранілі праваабаронцу казаць віцебчукам пра правы «дармаедаў» Чыноўнікі забаранілі праваабаронцу казаць віцебчукам пра правы «дармаедаў»](/img/v1/userfiles/images/cdtnbr.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)