Беларусы — у Топ-15 замежных пакупнікоў нерухомасці на Кіпры
Беларусы — на 13-м месцы замежных пакупнікоў нерухомасці на Кіпры. На першым — грамадзяне Расіі, за імі — брытанцы і ізраільцяне.

Беларусы Кіпра. Ілюстрацыйнае фота
У студзені і лютым 2023 года грамадзяне Беларусі занялі 13-е месца сярод замежнікаў, якія набываюць нерухомасць на Кіпры.
Першае месца ў рэйтынгу пакупнікоў нерухомасці на востраве занялі расіяне. Пра гэта паведаміў кіраўнік дэпартамента зямельных рэгістрацый Рэспублікі Кіпр Ілія Ілікос падчас цырымоніі адкрыцця выставы нерухомасці (V Property Show) у Нікасіі.
У тройку лідараў сярод замежных пакупнікоў таксама ўваходзяць брытанцы і ізраільцяне. За імі ў рэйтынгу ідуць грамадзяне Грэцыі, Лівана, Германіі, Румыніі, Кітая, Украіны, Нідэрландаў, Балгарыі, Польшчы, Беларусі і ЗША.
Колькасць і метраж набытай замежнікамі жылплошчы не паведамляюцца.

Варта згадаць, што раней газета «Financial Times» уключыла Кіпр у тройку краін, у якіх пераважна набываюць нерухомасць заможныя расіяне. Найбольш актыўна грамадзяне РФ скупляюць нерухомасць, акрамя Кіпра — вострава Афрадыты, у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і Турцыі. Брытанскае выданне адзначае, што самая шматлікая група расіян, якая праяўляе цікавасць да куплі нерухомасці на Кіпры, ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў. Яны імкнуцца набываць домы, кватэры і офісы ў Пафасе і Лімасоле.

Паводле EvropaKipr,thinktanks.by