Дзве гадзіны страйку на БМЗ ацанілі ў 1,5 млн рублёў

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Юрый Назараў у інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру" ацаніў страты ад дзвюхгадзіннай забастоўкі на Беларускім металургічным заводзе ў 1,5 млн рублёў, перадае Еўрарадыё.

1597068372_14453162195f3154543df024.53219502.jpg

17 жніўня на БМЗ была спыненая праца ўсіх печаў. "Гэта вялікія грошы", — сказаў Назараў пра тую забастоўку.
На яго думку, загрузку печаў спынілі "вонкавыя сілы", якія "прарваліся на наш завод".
Віцэ-прэм'ер заявіў, што на верасень БМЗ мае 100% -ную загрузку. Ну амаль. "Адзіная ў нас адна аперацыя, адна вытворчасць па нафтагазавых трубах там пакуль у нас рынак нафтавы не аднавіўся, таму няма поўнай загрузкі", — кажа ён.
Завод перажываў праблемны перыяд у другім квартале 2020 года. "Упалі цэны, — тлумачыць Назараў. — У нас не было загрузкі, таму што не было заказаў".