Еўразійскі банк развіцця прагназуе ў Беларусі ўстойлівы рост. Але — курса долара

Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) у свежым макраэканамічным прагнозе прадставіў сваё бачанне сітуацыі ў Беларусі на 2023 і 2024 гады. Каментуючы эканамічнае становішча ў рэгіёне, банк ацэньвае ключавыя макрапаказчыкі, сярод якіх тэмпы росту ВУП, інфляцыя, ключавыя стаўкі і курсы валют.

_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg


Адносна Беларусі банк прагназуе, што аднаўленне эканамічнай актыўнасці ў 2023 — 2024 гадах не кампенсуе спаду 2022 года ў сілу чаканых працяглых негатыўных наступстваў санкцый, піша эканамічны тэлеграм-канал «Нашы грошы». Больш за тое, у доўгатэрміновай перспектыве тэмпы эканамічнага росту Беларусі складуць каля 1% у год.

Пры гэтым сярэднегадавы курс беларускага рубля да долара ЗША прагназуецца каля 2,75 у 2023 годзе з патэнцыялам росту да 2,98 рубля ў 2024-м.

Ключавыя рызыкі развіцця эканомікі, на думку аналітыкаў банка, крыюцца ў хуткасці наладжвання вытворча-лагістычных ланцужкоў. Захоўваецца рызыка зацягвання гэтага працэсу, што выкліча паглыбленне рэцэсіі ў беларускай эканоміцы ў 2023 годзе і захаванне спаду ў 2024-м.

Сярэднегадавы курс расійскага рубля да долара ЕАБР прагназуе каля 68,4 у 2023 годзе і 75,3 у 2024-м. Эксперты лічаць, што пераацэненасць рубля будзе змяншацца па меры сціскання прафіцыту знешняга гандлю. Зніжэнне станоўчага сальда знешняга гандлю таварамі ў 2023 годзе можа спрыяць карэкцыі курса рубля бліжэй да сваіх раўнаважкіх значэнняў.

Пры гэтым тэндэнцыя паслаблення расійскага рубля захаваецца і ў 2024 годзе, што дазволіць нівеліраваць сфарміраваную ў 2022 годзе пераацэненасць расійскай валюты.

А, як мы ведаем, калі падае расійскі рубель — за ім падае і беларускі.