Кітай запусціў чыгуначны маршрут у Еўропу ў абыход Расіі і Беларусі

Кітай запусціў новы чыгуначны сэрвіс. Ён звязаў сталіцу правінцыі Шэньсі горад Сіань з нямецкім Мангеймам. Асаблівасць новага чыгуначнага маршруту ў тым, што ён абыходзіць тэрыторыю Расіі, Беларусі і Украіны.

chinas_belt_road_1.jpg


Як паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па развіцці і рэформам КНР, цягнікі паведамленнем Кітай — Еўропа — Кітай будуць адпраўляцца праз Казахстан, Азербайджан, Румынію, Венгрыю, Славакію і Чэхію. Агульная працягласць маршруту складае 11,3 тыс. км. Сэрвіс прадугледжвае выкарыстанне марскіх перапраў праз Каспійскае і Чорнае мора, піша REFORM.by.

На мінулым тыдні з Сіаню адпраўлены першы кантэйнерны цягнік з 42 кантэйнераў. Агульная вага грузаў — 316 тон.

Гэта ўжо 16 чыгуначны сэрвіс, арганізаваны з Сіаню.

А мы прадказвалі такое развіццё падзей!