Сетка піцэрый Papa John's 1 верасня закрывае свае апошнія рэстараны ў Беларусі
Амерыканская сетка піцэрый Papa John's сыходзіць з Беларусі. 1 верасня — апошні працоўны дзень двух апошніх у Мінску рэстаранаў: на Нямізе, 12А і Магілёўскай, 4B.
![a01ec0ce522c4d5e2f691bb5741750d3_1100x825.webp a01ec0ce522c4d5e2f691bb5741750d3_1100x825.webp](/img/v1/images/a01ec0ce522c4d5e2f691bb5741750d3_1100x825.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пра гэта беларускае прадстаўніцтва сеткі паведаміла ў Instagram.
Да гэтага Papa John’s паступова закрывала свае філіялы ў Мінску, Гродне, Віцебску і іншых гарадах (за пяць месяцаў закрыліся не менш за 18 рэстарацый у Мінску, Гродне, Бабруйску, Бараўлянах, Гомелі, Магілёве, Віцебску і Мазыры).
9 сакавіка Papa John’s заявіў аб сыходзе з Расіі, у сувязі з рашэннем не падтрымліваць расійскі рынак на фоне вайны ва Украіне.