Тых, хто працуе, усё менш: за ліпень рынак працы страціў яшчэ 1100 рабочых
Колькасць занятых у эканоміцы зноў знізілася. За ліпень эканоміка страціла яшчэ 1,1 тысяч чалавек, у выніку ў Беларусі цяпер занята 4147 тысяч чалавек, сведчаць абноўленыя даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта аб стане рынку працы. Усяго з пачатку года агульны спад колькасці занятых перавысіў 42 тысячы чалавек.
![_budaunictva___praca___pracouny__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg _budaunictva___praca___pracouny__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg](/img/v1/images/_budaunictva___praca___pracouny__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Праблема недахопу працоўных рук становіцца настолькі відавочнай, што пра гэта адкрыта кажуць нават чыноўнікі і дзяржаўныя СМІ. Немалаважны пры гэтым сам факт, што, нягледзячы на вастрыню гэтага пытання для эканомікі, даныя аб стане рынку працы ўсё яшчэ знаходзяцца ў публічным доступе.
Аднак, варта прызнаць, што, канстатуючы наяўнасць праблемы, у аналіз яе прычын ні чыноўнікі, ні дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі ўдавацца публічна не імкнуцца, адзначае тэлеграм-канал «Нашы грошы».
![photo_2023_09_04_10_12_37.jpg photo_2023_09_04_10_12_37.jpg](/img/v1/images/photo_2023_09_04_10_12_37.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Беларусь па-ранейшаму валодае высокім чалавечым капіталам. Пра гэта кажуць не толькі міжнародныя рэйтынгі, але і канкурэнтаздольнасць беларускіх спецыялістаў. Нашы навукоўцы, бізнесмены, дзеячы культуры, мастацтва і айцішнікі толькі таму пацвярджэнне. Цяпер гэты капітал актыўна пакідае краіну або часцяком не можа знайсці сабе вольнага прымянення на радзіме.
У выніку вялікі патэнцыял аказваецца малапрадуктыўным у Беларусі і таму ўсё часцей становіцца драйверам росту для замежных краін.
Глядзіце таксама
![Эканаміст: «Вельмі шмат матывацыі, каб з’ехаць, і вельмі мала — каб застацца» Эканаміст: «Вельмі шмат матывацыі, каб з’ехаць, і вельмі мала — каб застацца»](/img/v1/images/_belarus_minsk_zniven_2022_ljudzi_zyccjo_fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__9__logo.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)