У Маскве абверглі словы Галоўчанкі пра перанакіраванне калійных угнаенняў у расійскія порты

Беларусь і Расія толькі абмяркоўваюць перанакіраванне беларускіх калійных угнаенняў у расійскія порты пасля спынення іх перавозак у порт Клайпеды. Як заявіў сёння прэс-сакратар крамля Дзмітрый Пяскоў, гэтае пытанне ўключана ў парадак дня дзвюх краін.

kalij_2.jpg


Разам з тым ён не стаў удавацца ў дэталі, даслаўшы журналістаў у Мінэканамразвіцця.

«Хутчэй, гэтае пытанне трэба адрасаваць у Мінэканамразвіцця. Хацеў бы Вас туды перанакіраваць. Пытанне гэта на парадку дня, яно абмяркоўваецца. Калі я не памыляюся, пакуль гэтых патокаў яшчэ не пачалося. Яно на парадку дня, а па дэталях — лепш у Мінэканамразвіцця», — сказаў Пяскоў, піша REFORM.by.

Нагадаем, з 1 лютага Літва скасавала дамову на транзітныя перавозкі ўгнаенняў з «Беларуськаліем». Раней урад Літвы прызнаў яго не адпаведным патрабаванням нацыянальнай бяспекі. Беларуская кампанія аспрэчвае рашэнне ўрада ў судзе Вільні. Між тым прэм'ер-міністр нашай краіны Раман Галоўчанка ўчора заявіў, што грузы ўжо перанакіраваныя. Расійскія СМІ не змаглі знайсці пацвярджэнне ягоных слоў.