1200 дзён за кратамі, 15 крымінальных спраў. Як у Беларусі пераследавалі журналістаў у 2020 годзе
Медыя-вынікі года ад БАЖ.
Паводле звестак БАЖ, журналістаў за гэты год затрымлівалі 479 разоў. 97 разоў журналісты адбывалі адміністрацыйны арышт. Усяго за кратамі яны правялі 1200 дзён. Агульная сума штрафаў, вынесеных журналістам і СМІ, склала 59 891 рубель.
15 прадстаўнікоў СМІ праходзяць па крымінальных справах. Дзевяць з іх ўтрымліваюцца пад вартай.
Фізічна пацярпелі ад дзеянняў сілавікоў 62 журналісты. Чатыры газеты вымушаныя былі прыпыніць выхад. Дзяржава абмежавала доступ да больш чым 50-ці грамадска-палітычных сайтаў і сайтаў СМІ.