25 сакавіка БХД запрашае далучыцца да святкавання ўгодкаў БНР
25 сакавіка ў рамках аргкамітэта па адзначэнню Дня Волі БХД запрашае ўзяць удзел у святочных мерапрыемствах.
Аб 11-й гадзіне на плошчы Якуба Коласа лідары партый і арганізацый, якія ўваходзяць у аргкамітэт, пачнуць ускладанне кветак да помнікаў беларускіх пісьменнікаў.
Аб 13-й гадзіне на Чарнышэўскага, 3 адбудзецца выніковая канферэнцыя, прысвечаная святкаванню Дня Волі, — "Ідэалы БНР у сённяшнім часе".
Удзел у ёй возьмуць лідары партый і арганізацый, якія ўваходзяць у аргкамітэт, грамадскія дзеячы і гісторыкі.